Віктар Янавіч Валентыновіч
Віктар Янавіч Валентыновіч | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | ксёндз |
Нараджэнне |
1869 ці 1870 |
Смерць |
11 верасня 1933 |
Віктар Янавіч Валентыновіч (1869 ці 1870, Ілукста, Курляндская губерня, цяпер Латвія — 11 верасня 1933, Кустанай, Казахстан) — беларускі каталіцкі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З літоўскай шляхецкай сям’і, брат Яна Валентыновіча, таксама святара[1].
Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1894 годзе. У 1898 прызначаны пробашчам касцёла Св. Веранікі ў в. Селішча Лепельскага павета Віцебскай губерні. З 1917 года адміністратар парафіі Унебаўзяцця НПМ у Мсціславе Магілёўскай губерні, дэкан Клімавіцка-Мсціслаўскага дэканата. Пасля 1928 года пробашч касцёла Св. Казіміра ў Лагойску Мінскай вобласці.
Арыштаваны 26 жніўня 1930. Асуджаны 3 снежня 1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі ў Казахстан з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай Мінскай вобласці. Асабовая справа в. № 28600-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Зноскі
- ↑ Валентыновіч Ян Янавіч, святар. У 1900—1910-я пробашч парафіі Стыглава (тагачасны паштовы адрас: ст. Корсаўка) Люцынскага павета Віцебскай губерні, цяпер Латвія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маракоў, Л. Валентыновіч Віктар Янавіч // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 80. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
- Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Курляндскай губерні
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі ў СССР
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Каталіцкія святары Беларусі
- Постаці Селішча (Ушацкі раён)
- Постаці Мсціслава
- Постаці Лагойска
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Вязні ГУЛАГа